“Варыяцыі на тэму “Гефест- друг праметэя”. Анатоль Вярцінскі

— Ваша імя Праметэй?
— Так, Праметэй.
— Вы здабылі агонь для людзей?
— Агонь для людзей.
— Нацыянальнасць — міфічны грэк?
— Міфічны грэк.
— Час нараджэння — антычны век?
— Антычны век.
— Вы па паходжанню тытан?
— Так, тытан.
— Вашым ворагам быў тыран?
— Так, тыран.
— Ён прыкаваў вас да скалы?
— Так, да скалы.
— Вашу печань ірвалі арлы?
— Ірвалі арлы.
— Вы абліваліся крывёй?
— Так, крывёй.
— Вы пакрываліся карой?
— Так, карой.
— А дзе былі людзі, дзеля якіх?..
— Дзеля якіх…
— He памаглі ні грэк, ні скіф?
— Hi грэк, ні скіф.
— Ды вы не былі адзін, як перст?
— He быў, як перст.
— У вас быў добры друг Гефест?
— Быў друг Гефест.
— Што ён рабіў, ваш добры друг?
— Мой добры друг…
— Каваў па волі багоў ланцуг?
— Каваў ланцуг.
— Каваў ланцуг з жалеза таго?..
— З жалеза таго…
— …Што здабылі вы для яго?
— Здабыў для яго.
— I ў кузні той, дзе разам з ім?..
— Дзе разам з ім…
— Кавалі вы шмат лет і зім?
— Шмат лет і зім.
— I сам Гефест, ніхто другі?..
— Ніхто другі…
— Надзеў вам тыя ланцугі?
— …Мне ланцугі.
— I распінаў вас на скале?
— Але…