[vc_row paddingtop=”0″ full_width=”0″][vc_column width=”1/1″]
“Зоркі і вершы”. Мікола Кандратаў
Люты 7, 2015
Верш чытае Дзяніс Бурко Музыка: Shuma Прадакшн: студыя ZVONKA
“Павешаным 1863 году” Уладзімір Караткевіч
Люты 7, 2015
Калі ідуць на абардаж, I поўніць полымя прасцяг Да верху мачты — экіпаж Цвікамі прыбівае сцяг. Даўно здалася — нават сталь, — І толькі зараз — мы памром Пад сцягам, што ў прадонні хваль Знікае разам з караблём. Ў крыві краіны нашай бель, Прыходзіць час смяротных сноў, I нашай волі карабель, — Няскораны, — ідзе
“Мова”. Алесь Разанаў
Люты 5, 2015
Празрысты звон, грымотны грукат, скалісты свіст, магутны гул — усе разрозненыя гукі цяклі, каб зліцца у агул. Хісталі ўздыбленыя далі, глыбаста білі ў небасхіл. I ў немату не прападалі, а западалі і раслі. I ціш і гром, і звон і шорах спляліся ніткаю радства, — калі з грудзей, нямых і чорных, аднойчы мова прарасла.
“Усё было, і сон, і парыванне…” Ніна Мацяш
Люты 7, 2015
Усё было: і сон, і парыванне, Высокі ўзлёт, і марнасці сіло, I нараканне, і самаз’яднанне. Нянавісці ніколі не было. Нас не заўжды дастойна і цярпліва Да разумення пачуццё вяло. Так часта я была несправядлівай. Нянавісці ніколі не было. У заўчарашніх буднях надламала Наступнасць наша светлае крыло. Ты быў слабым, я жорсткім называла. Нянавісці ніколі не
“Абсяг” Алесь Разанаў
Люты 7, 2015
Дакуль дасягае мой слых і зрок, Датуль мой абсяг, Ён маё прадаўжэнне, Мой поступ, мая заваёва. Я вынаходжу ўсё больш магутныя тэлескопы, Усё больш чуйныя гукапрыёмнікі, Я ўвесь час пашыраю свой абсяг, Ён ужо займае не толькі зямлю, Але велізарныя галактыкі і сусветы. Аднак часам, я чую, як каля майго абсягу перагаворваюцца галасы, Небарака, ён
“Вецер Радзімы”. Максім Танк
Люты 20, 2015
“Мужык”. Янка Купала
Люты 5, 2015
Што я мужык, усе тут знаюць, I, як ёсць гэты свет вялiк, З мяне смяюцца, пагарджаюць, — Бо я мужык, дурны мужык. Чытаць, пісаць я не ўмею, Не ходзіць гладка мой язык… Бо толькі вечна ару, сею, — Бо я мужык, дурны мужык. Бо з працы хлеб свой здабываю, Бо зношу лаянку i крык, I
“Калі ласка”. Пятрусь Броўка
Люты 7, 2015
У любiмай мове, роднай, наскай, Ах, якiя словы: “Калi ласка!..” Як звiняць яны сардэчнаю струною, Праз усё жыццё iдуць са мною. Трапiць госць у будзень, а цi ў свята: – Калi ласка, калi ласка, ў хату! Не паспелi сесцi пры сустрэчы, Як патэльня засквiрчэла ў печы, Ды i чарка блiснула дарэчы. Бульба, смажанiна i каўбаска,
“Якая я”. Яўгенія Янішчыц
Люты 20, 2015
Не адыходзь! Цябе так многа Між зор, між сноў, між лугаўя. Над горкай памяцьцю былога Якая я, якая я? Застынь, каб мне хоць раз вярнуцца Да вуснаў, нібы ручая. Між дзікіх ягад і настурцый – Якая я, якая я? Хоць прашумі вясёлым ліўнем! – Хай сьлед падкажа каляя. Паміж няшчасных і шчасьлівых – Якая я,
“Я хачу цалаваць цябе ў запясьце”. Ірына Агеева
Люты 7, 2015
Я хачу цалаваць цябе ў запясьце, прыклаўшы максімум сяброўства, павагі, сьціпласьці. Дрыготкімі напалоханымі рукамі Лавіць твае засмучаныя плечы. Захапляцца тым у табе, Што ў іншых Ніколі не падабалася. І па-майстэрску прыкідвацца, Што абавязкова пабачымся заўтра. Шкада, Што мы ня бачыліся і сёньня
“Роднае слова”. Данута Бічэль-Загнетава
Люты 5, 2015
Пад казачным дубам над Нёманам сінім хлапец прызнаваўся ў каханні дзяўчыне. I рэхам той шэпт адгукаўся між гаю: …Кахаю, кахаю… Я чула пяшчотнае, шчырасці поўнае, маё, беларускае, роднае, кроўнае, такое раптоўнае, такое чароўнае. Такое ласкавае, цёплае, чыстае, як сонца, агністае, як Нёман, празрыстае, як казка, быліна, як песня, жаданае, дагэтуль зусім у жыцці не спазнанае,
“Таліесін”. Антон Францішак Брыль
Люты 7, 2015
Верш чытае Віталь Рыжкоў Музыка: Atomfear Прадакшн: студыя ZVONKA
“1863…” Юры Літвін
Люты 7, 2015
Прачынайся! Браток Беларус! зноў Радзіма зняслаўлена, ў кратах, зноў Хрыста прыбіваюць на крыж, чорны страх пасяліўся ў хатах! Мы па першаму снегу ідзем, і чырвоным па беламу льецца, з намі Бог і Анел, і Свабода! Беларусь! Як баліць маё сэрца. Падымайся! Браток Беларус! супраць цемры, што балем кіруе і па душах знявечаных, лёсах, карагоды вядзе,
“Прыгожы чалавек”. Пятрусь Броўка
Люты 20, 2015
Ва усiх свой густ. Спрачацца можам, Iсцi да згоды пакрысе, Але на тым, што ёсць прыгожа, Часцей згаджаемся мы ўсе. Што мерай вымярэння служыць? Няма адзiнай меры тут. Бывае так: сiвы, нядужы… — Якi прыгожы! — кажа люд. Глядзiш — з нябёс не рваў ён зорак, Маўчун, цiхоня цэлы век. Мы ж прыглядаемся, гаворым: —
“Народ, беларускі народ…” Максім Багдановіч
Люты 7, 2015
Народ, Беларускі Народ! Ты — цёмны, сляпы, быццам крот. Табою ўсягды пагарджалі, Цябе не пушчалі з ярма I душу тваю абакралі,— У ёй нават мовы няма. Збудзіўшысь ад грознай бяды, Ўвесь поўны смяротнай жуды, Ты крыкнуць не вольны «Ратуйце!» I мусіш ты «Дзякуй» крычаць. Пачуйце жа гэта, пачуйце, Хто ўмее з вас сэрцам чуваць!
Апошнія каментары
SiteЧэрвень 11, 2016 at 21:48
MishaСтудзень 10, 2015 at 19:51
MikhailВерасень 11, 2014 at 16:30