Зубры — Юлія Патоцкая. Zubry — Yuliya Patotskaya. Acrylic, 1200 * 840 mm

Усе мы — маладыя дзікуны, якіх прыводзяць у захапленне новыя цацкі.Нашы палёты на самалётах не маюць іншага сэнсу. Самалёт паднімаецца ўсё вышэй, лётае ўсё хутчэй. Мы забываем, дзеля чаго мы змушваем яго ляцець хутчэй.

Зубры - Юлія Патоцкая. Zubry - Yuliya Patotskaya. Acrylic, 1200 * 840 mm

Зубры — Юлія Патоцкая. Zubry — Yuliya Patotskaya. Acrylic, 1200 * 840 mm

Пакуль сам палёт бярэ верх над мэтай палёту. І гэтак усюды і ва ўсім. Салдат, які заваёўвае землі для імперыі, бачыць сэнс жыцця ў заваяваннях. Салдат з пагардай глядзіць на каланіста. Але ж ён дзеля таго і ваяваў, каб на заваяваных землях пасяліўся каланіст! У гарачцы нашых наступальных зрухаў мы прымусілі людзей служыць пракладванню чыгунак, збудаванню заводаў, свідраванню нафтавых шчылін. Мы трошкі забылі, што ўзводзім гэтыя збудаванні дзеля таго, каб яны служылі людзям. Наш настрой у час заваёвы быў настроем салдат. Але цяпер нам трэба стаць пасяленцамі. Нам трэба абжыць гэты новы дом, які яшчэ не мае свайго завершанага аблічча. Для адных ісціна заключалася ў тым, каб будаваць, для іншых яна цяпер — каб абжываць.

Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры

“Планета людзей”

Зубры — Юлія Патоцкая. Zubry — Yuliya Patotskaya. Acrylic, 1200 * 840 mm