Слайдэр
“Адпусціце мяне, Курапаты…”
Адпусціце мяне, Курапаты, нават з куляю ў галаве, да дзяцей, да жаны, да хаты. Як там бацькаўшчына жыве? Як там сад мой? Абрыдлі сосны, нават камень не ўлежыць ніц. Я вярнуся, такі ўжо лёс мой – плакаць жвірам з пустых вачніц. Адпусціце мяне да хаты. Як жа так – прапусціць сяўбу? Я ж да смертухны […]
“Прызнанне”. Чэслаў Мілаш
Спадару Божа, любіў я клубнічны джэм І цёмную саладзіню жаночага цела, Гарэлкі марожанай смак, селядцы ў алеі І пах цынамонавы ды гваздзіковы. Дзе ж выйсці з мяне мог прарок? Скуль жа дух Такога наведваць бы меў? Столькі іншых Праўдзіва абраных было, верагодных. А мне хто б паверыў? Бо ж бачылі ўсе, Як кідаюся на яду, […]
“Пахне чабор”. Пятрусь Броўка
Хiба на вечар той можна забыцца? …Сонца за борам жар-птушкай садзiцца, Штосьцi спявае пяшчотнае бор, Пахне чабор, Пахне чабор… Лёгкiя крокi на вузкай сцяжынцы. Дзеўчына ў белай iскрыстай хусцiнцы, Быццам абсыпана промнямi зор. Пахне чабор, Пахне чабор… Выйсцi б насустрач, стаць i прызнацца. Вось яно – блiзкае, яснае шчасце, Клiкнуць хацелася – голас замёр. Пахне […]
“Спадарыня, дазвольце пачакаць…” Рыгор Барадулін
Спадарыня, дазвольце пачакаць, Пакуль на небе ўзыдуць зоркі ў ночы, Дазвольце папрасіць і Вашы вочы Да ціхай згоды сцежку пашукаць. Спадарыня, мне сумна аднаму, Спадарыня, мне аднаму сцюдзёна. Пра Вас адну я думаю штодзённа, Марнею і не ведаю чаму. Без Вас нямее жарсць мая цяпер, Як літары на стомленым граніце, Мяне з увагі Вашай не […]
Яўген Барышнікаў — Дзікі вінаград (верш Югасі Каляды)
Дзікі вінаград Аголены гвалтоўна сквер, зь якога вецер лісьце зьдзер, прадзьмуў алеі. Але прыгожа паміраць умее дзікі вінаград: ён чырванее. Ён лозы ўчэпіста прасьцяг ва ўсе бакі, барвовы сьцяг шчасьлівай эры, ён лезе ўгору да краёў, ён расьцякаецца крывёй сваіх артэрый па сьценах тых дамоў, дзе мы пад анальгетыкам зімы стаім, нямыя, у шкло ваконнае […]
Поль Верлен “Мастацтва паэзіі”. Чытае Дзяніс Бурко.
Мастацтва паэзіі Шарлю Морысу Спачатку Музыка… І ў ёй Застанься і забудзь пра Слова. Паветра, хваля – вось аснова Усёй паэзіі тваёй. Гаворка – стыгма на шчацэ! Не Слова здабывае складнасць, Спявай і з’явіцца дакладнасць З вакхічным кубкам у руцэ, І позірк юны праз вуаль, І дзень арфічны ў струнах поўдня, І, восенню сп’янеўшы, поўня […]
“Крэўскае мора”. Аляксандр Камінскі
КРЭЎСКАЕ МОРА Я далёка жыву ад мора І не чуў пераліваў шторму, Але варта зайсці на ўзгорак І на Крэва адтуль зірнуць – Чую шторм. Бо бурліць прастора Ад пагоркаў, што маюць форму Бурных хваляў. Ну чым не мора! Эх, здаецца, туды б нырнуць! Паглядзець, што схавалі хвалі, Дух сівой даўніны панюхаць, Дакрануцца да сценаў […]
“Каметы”. Стася Дзічка
Каметы ляцелі па небе, Я трымала ў руцэ маланку У сцёртых ад малітваў далонях Халодным кастрычніцкім ранкам. Ад стамлення трасліся калені, Ад гукання асіплы голас, На вятры размяталіся косы… Я апошні ў полі колас! Я кідала ў неба маланку, Каб яна грукатнула дажджамі, Каб глеба братоў нарадзіла, Якіх не пасекчы сярпамі. Такіх самых як я, […]
Апошнія каментары
SiteЧэрвень 11, 2016 at 21:48
MishaСтудзень 10, 2015 at 19:51
MikhailВерасень 11, 2014 at 16:30