[vc_row paddingtop=”0″ full_width=”0″][vc_column width=”1/1″]
“Зоркі і вершы”. Мікола Кандратаў
Люты 7, 2015
Верш чытае Дзяніс Бурко Музыка: Shuma Прадакшн: студыя ZVONKA
“Народ, беларускі народ…” Максім Багдановіч
Люты 7, 2015
Народ, Беларускі Народ! Ты — цёмны, сляпы, быццам крот. Табою ўсягды пагарджалі, Цябе не пушчалі з ярма I душу тваю абакралі,— У ёй нават мовы няма. Збудзіўшысь ад грознай бяды, Ўвесь поўны смяротнай жуды, Ты крыкнуць не вольны «Ратуйце!» I мусіш ты «Дзякуй» крычаць. Пачуйце жа гэта, пачуйце, Хто ўмее з вас сэрцам чуваць!
“Мама”. Віталь Рыжкоў
Люты 5, 2015
Мама! Прыйдзе час — перастанем мы: «перабесімся», станем сталымі — а пакуль, калі ласка, адстань ад мяне!.. Я яшчэ пажыву хістаннямі.
“Терпи, терпи — терпець тебе шліфує”. Васіль Стус
Люты 7, 2015
Терпи, терпи — терпець тебе шліфує, сталить твій дух — тож і терпи, терпи. Ніхто тебе з недолі не врятує, ніхто не зіб’є з власної тропи. На ній і стій, і стрій — допоки скону, допоки світу й сонця — стій і стій. Хай шлях — до раю, пекла чи полону — усе пройди і
“Бацьку”. Рыгор Барадулін
Люты 7, 2015
Не выйшаў ты і ў гэты раз Мяне спаткаць, паднесці рэчы… Ля весніц, толькі зноў твой вяз Крануў галінамі за плечы. Ты мне не падасі рукі. Глядзіш удаль з-пад шкла партрэта… Ці бачыш, вырас сын які? Скажы хоць слова для прывета. А я… чакаў з усіх дарог Цябе ў сорак чацвёртым летам. Калоны ні адной
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы У ціхую сінюю ноч I сказаць: «Бачыце гэтыя буйныя зоркі, Ясныя зоркі Геркулеса? Да іх ляціць наша сонца, I нясецца за сонцам зямля. Хто мы такія? Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс. Нашто ж на зямлі Сваркі i звадкі, боль i горыч, Калі ўсе мы разам ляцім
“Узаемнасць”. Віслава Шымборская
Люты 7, 2015
Пераклад Сяргея Прылуцкага Чытае Ганна Комар Музыка: Air Прадакшн: студыя ZVONKA
“Чалавек, які падтрымлівае агмень”. Анатоль Сыс
Люты 20, 2015
Чалавек, які падтрымлівае агмень, Чалавек, які беражэ каханьне, Чалавек, які моліцца хлебу, Прыйдзе да мяне, Прыгнечанага каменным горадам, Разьбітага няўдачамі і паўсядзённай мітусьнёй, Раздражнёнага бюракратамі і крывадушнікамі. Я не буду дамагацца тваёй дабрадзейнасьці, Я не буду дапытвацца, Як падтрымліваюць агмень, Берагуць каханьне, Моляцца хлебу. Проста пасядзі са мной, Мне будзе дастаткова тваёй маўклівай прысутнасьці, I
“Зорка Венера”. М. Багдановіч
Люты 7, 2015
Зорка Венера ўзышла над зямлёю, Светлыя згадкi з сабой прывяла… Помнiш, калi я спаткаўся з табою, Зорка Венера ўзышла. З гэтай пары я пачаў углядацца Ў неба начное i зорку шукаў. Цiхiм каханнем к табе разгарацца З гэтай пары я пачаў. Але расстацца нам час наступае; Пэўна, ўжо доля такая у нас. Моцна кахаў я
“Апошні вырай быццам рай…” Ірына Агеева
Люты 7, 2015
Апошні вырай быццам рай, Бяз шуму й глянцу. Ты мне, бязглуздаму, парай, Як не баяцца. Не саступіць, не адысьці, Не выць ад ранаў. І не баяцца ў вечнасьці Спачыць нірванай Ты навучы мяне, а я У вочы сьмерці Змагу глядзець адчайна, як Паўстанец Вецер. Калі ж ізноўку неспадзеў Мне стане блага, Пачнеш вучыць ЛЮБІЦЬ ЖЫЦЬЦЁ,
“Уранні”. Наталля Галавач-Бондар
Люты 20, 2015
Прачынаюся лёгка, ад вуснаў тваіх, Абуджаюць, што ціхім крананнем, І смакую гаючае зелле я з іх, Гэтым сонным кастрычніцкім раннем. Называеш мяне, неўцямным дзяўчом, Ды і праўды я розум губляю, Але ціха цалуеш з радзімкай плячо, Што ў жмуркі з табою гуляю. Неўпрыкместкі сганіш пад прасціну рукой, Лёгкім шоўкам прыляжыш на грудзі, Я не ведаю,
“Казка”. Уладзімір Караткевіч
Люты 7, 2015
II. КАЗКА Ну сядай, сядай са мной, калi ласка. Навальнiцы песня старая-старая. Слухай казку. Апошнюю казку. Яна на тваiх вачах памiрае. Ў гэтай казцы ялiны лапы схiлiлi. Вiзантыйскi захад у алым дыме… “Зялёная сарока кашку варыла, Зялёная сарока з дурнымi вачыма…” У кулiнарную кнiгу глядзела, Чухала патылiцу драўлянаю лыжкай, I дзеткi кашку да лыжкi з’елi,
“Паэзія”. Глеб Лабадзенка
Люты 5, 2015
паэзія – вынік, колькі дзіцё атрымала ва ўлоньні цэзію хочаш дыхаць – лягай на асьцё і хукай ўгару паэзію. словы ня будуць касмапалітам служыць, бо словы жывуць Айчынай. толькі душамі паспалітымі словы цепляцца з дайпрычыны словы розныя пішам: бацька а душою чуем айчыма.
“Воблік”. ЯЎгенія Янішчыц
Люты 7, 2015
Столькі светлай журбы у паглядзе, Бы купальскі касцёр не ачах. У сто першым, ў стотысячным радзе Я пазнаю Цябе па вачах. Колькі зор маладых, невядомых! Колькі неба на лёгкіх плячах! Паміж твараў чужых і знаёмых Я шукаю Цябе па вачах. Мо на вольнай дарожаньцы лепей Спазнаваць адрачэнне і страх? Ад бяды, ад агню хай аслепну
“Ужо пара мне дадому збірацца…” Максім Багдановіч
Люты 7, 2015
Верш чытае Ігар Тур Музыка: Art Makos Прадакшн: студыя ZVONKA
“Павешаным 1863 году” Уладзімір Караткевіч
Люты 7, 2015
Калі ідуць на абардаж, I поўніць полымя прасцяг Да верху мачты — экіпаж Цвікамі прыбівае сцяг. Даўно здалася — нават сталь, — І толькі зараз — мы памром Пад сцягам, што ў прадонні хваль Знікае разам з караблём. Ў крыві краіны нашай бель, Прыходзіць час смяротных сноў, I нашай волі карабель, — Няскораны, — ідзе
Апошнія каментары
SiteЧэрвень 11, 2016 at 21:48
MishaСтудзень 10, 2015 at 19:51
MikhailВерасень 11, 2014 at 16:30