«Аб масе». Яўгенія Янішчыц

З якой такой няроўнае натуры
І ў чым бы чаловек ні награшыў —
Мяне хвалюе масавасць культуры,
Як масавы, зацюканы пашыў.

У век, дзе кроўны след ад амбразуры,
Ад возера крывавага Пралік —
Мяне бунтуе масаваць халтуры,
Дзе што ні чаравік — то кроўны цвік.

Якая ж ты, народнасць а ці раса,
Што ўжо ідзеш сама сабой на звод?
Мяне само трывожыць слова “масса”,
Якое замяняе ўжо — народ.

Прыдурак рэкне у кутку: “Авохці!”
Дык да якой жа,іншае пары —
І масавыя зборышчы, і локці,
І масавых інтрыжак кіпцюры?!

У лавеласе свет, нібыта ў касе,
Якой даўно жыруе хітры век…
Хоць месу закажы па гэтай масе,
Каб уваскрэснуў проста чалавек!

Reputation
Add Your Rating
Your Criteria
Nam libero tempore soluta nobis est eligendi optio cumque nihil impedit quo minus id quod maxime soluta nobis.
Good