“Калі яна ўсё-ткі вярнулася, амаль на пачатку зімы…” Сергій Жадан

Калі яна ўсё-ткі вярнулася, амаль на пачатку зімы,
усе свае летнія рэчы выменяўшы на білет,
хаваючы ў цёплых кішэнях паўднёвага порту дымы, –
колер яе крыві
быў як высахлай ружы квет.

І я гартаў яе кнігі ў перцы, карыцы й віне,
не беручы ейных выдумак да галавы,
слухаў, як спеюць у цемры, на самым дне,
вугалю чорны камень,
зялёнае лісце травы.

І сонца павольна кацілася ўніз, пад ціскам сваёй вагі,
і яна рассыпала муку, як срэбраны парашок,
і штовечар чакала, калі нарэшце пойдуць снягі,
але снег, у адрозненне ад яе,
так і не пайшоў.