Жыцьцярадасная «Паўлінка» ад Markuts Band і Алісы Селязьнёвай (відэа)

У межах творчай плятформы Litara-A паўстаў новы музычны праект «S.P». У праекце ўдзельнічаюць музыкі з Markuts Band — гітарыст Андрэй Маркуц і акардыяніст Уладзь Пыльчанка разам з вакалісткай Алісай Селязьнёвай. Яны далучыліся да ініцыятывы Litara-A, якая займаецца папулярызацыяй беларускай паэзіі. «Адзін з кірункаў разьвіцьця LitaraA — музычны. Таму падпраект мы назвалі — „S.P. Сьпяваная паэзія“. Мяркуем запісваць песьні на вершы нашых паэтаў, надаваць ім новае гучаньне, а па выніку зрабіць праграму на цэлую гадзіну для жывых выступаў. Так што праект будзе доўгатэрміновы», — распавёў парталу Tuzin.fm каардынатар ініцыятывы Дзяніс Бурко.

Markuts Band і Аліса раней запісалі ўжо сваю вэрсію «Купалінкі», а цяпер паклалі на музыку верш Сержука Сокалава-Воюша «Паўлінка», які загучаў у іх варыяцыі жыцьцярадасна. На чарзе — паэзія Ўладзімера Караткевіча.

Сачыць за навінамі праекту можна ў суполцы Litara-A.

Tuzin.fm

Жыцьцярадасная «Паўлінка» ад Markuts Band і Алісы Селязьнёвай (відэа)

СМІ пра нас | 0 Comments