Літаратурная імпрэза суполкі «Litara-A»

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO у 1999 годзе з мэтай заахвочвання моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыяння ўсведамленню моўных і культурных традыцый.

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

21 лютага 2014 года а 15-й гадзіне запрашаем усіх жадаючых у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь на літаратурную імпрэзу суполкі «Litara-A». Вы пачуеце шматгранныя беларускія вершы, узгадаеце знаёмыя радкі, адчуеце водар роднай мовы… Кожны неабыякавы да беларускай мовы можа прыйсці і агучыць свае любімыя творы ці ўласныя вершы.

«Litara-A» – гэта мультымедыйная суполка для тых, хто любіць літаратуру і любіць яе па-беларуску.

Уваход па білетах у музей.

Тэл. для даведак: (017) 327 71 63.

Кантактная асоба: Дзмітры Салодкі, тэл. +375 44 709 03 07.

www.artmuseum.by

Літаратурная імпрэза суполкі «Litara-A»

СМІ пра нас | 0 Comments