Litara-A: Прыгожая моладзь чытае беларускія вершы

У Міжнародны дзень роднай мовы з прыемнасцю знаёмім вас, дарагія калегі, з праектам Litara-A – рэсурсам для тых, «хто любіць літаратуру і любіць яе па-беларуску». Настаўнік мінскай гімназіі №23 Дзяніс Бурко і кіраўнік відэастудыі «Zvonka» Павал Доўнар здымаюць густоўныя ролікі, у якіх сімпатычныя юнакі і дзяўчаты дэкламуюць вершы беларускіх паэтаў.

Што прачытаць, абіраюць самі героі відэа: гэта могуць быць як творы класікаў, так і вершы сучасных аўтараў.

Хлопцы з Litara-A кажуць, што кожны ахвочы можа звязацца з імі і выканаць улюбёны беларускі верш на прафесійную камеру. Гатовы ролік будзе змешчаны ў суполках праекта (youtube, facebook, vkontakte), у адным шэрагу з дэкламацыямі музыкі Вінсэнта і спартоўца Віталя Гуркова.

Старонка праекта Укантакце: www.vk.com/litara_a 
Старонка праекта на Facebook: https://www.facebook.com/pages/Litara-A/1390772051160732
Старонка праекта на Youtube: http://www.youtube.com/channel/UCqC1RrLuN_vZe_DgzUxq8Nw 

Крыніца: www.nastaunik.info

Litara-A: Прыгожая моладзь чытае беларускія вершы

СМІ пра нас | 0 Comments