«Litara-A» — чытайце вершы і прозу па-беларуску ды на камеру

Мадэль Дзяніс Бурко разам са студыяй «Zvonka» ў кастрычніку запусцілі мультымедыйны праект «Litara-A». У суполцы праекту кожны тыдзень з’яўляюцца літаратурныя мастацкія відэа, у якіх Дзяніс Бурко па-беларуску чытае творы Янкі Купалы, Максіма Багдановіча і Роберта Бёрнса.

Праект «Litara-A» толькі стартаваў, але налічвае ўжо 6 літаратурных відэазамалёвак і робіцца для тых, хто любіць літаратуру і любіць яе па-беларуску.

Галоўная ідэя «Litara-A» — кожны жадаючы можа прымаць непасрэдны ўдзел у дзейнасці праекту і суполкі: прачытайце верш ці прозу па-беларуску на камеру і дашліце відэа адміністратару.

Так, напрыклад, апошнім відэа, якое было размешчанае ў суполцы, ідэю Дзяніса Бурко падтрымаў Уладзіслаў Зарэцкі, які прачытаў верш Максіма Танка «Вецер Радзімы».

artsiadziba.by

«Litara-A» — чытайце вершы і прозу па-беларуску ды на камеру

СМІ пра нас | 0 Comments