Стыхіі — Юлія Патоцкая

— Патрэбнае мне няшчасце, па якім я сумую, зусім іншага роду. Яно такое, што дае мне пакутаваць прагна і памерці з асалодай. Вось якога няшчасця альбо шчасця я чакаю.

— Разумею цябе. У гэтым мы брат і сястра. Але чаму ты супроць таго шчасця? (…)

 

Стыхіі - Юлія Патоцкая. Passions - Yuliya Patotskaya

Стыхіі — Юлія Патоцкая. Passions — Yuliya Patotskaya

— Я нічога не маю супроць гэтага шчасця, о не, я люблю яго, я ўдзячны яму. Яно цудоўнае, як сонечны дзень мокрым летам. Але я адчуваю, што яно недаўгавечнае. Гэта шчасце таксама няплённае. Яно робіць задаволеным, але быць задаволеным — гэта не па мне. Яно закалыхвае Стэпавага ваўка, робіць яго сытым. Але гэта не тое шчасце, каб ад яго памерці.

— А паміраць, значыцца, трэба, Стэпавы воўк?

— Па-мойму, трэба! Я вельмі задаволены сваім шчасцем, я здольны трываць яго і далей яшчэ доўга. Але калі маё шчасце дае мне гадзіну-другую пасумаваць, прачнуцца, дык увесь мой сум скіраваны тады не на тое, каб назаўсёды ўтрымаць гэта шчасце, а на тое, каб зноў пакутаваць, толькі цудоўней, і не меней шкада, чым раней. Я сумую па пакутах, якія далі б мне гатоўнасць і ахвоту памерці.

Герман Гесэ
“Стэпавы Воўк”

Стыхіі — Юлія Патоцкая