«Паэзія». Віктар Шніп

 
Яна зьявілася, як прывід, з ночы.
Сказала позіркам: «Ідзі за мной…»
Усьлед, нібыта раб яе, пакрочыў
Па горадзе, залітым цішынёй.

Пад раніцу мы выйшлі ў поле.
– Куды вядзеш, скажы? Што хочаш дам,
Ды толькі волю не аддам ніколі!
– Яе мне сёньня ўжо аддаў ты сам…

Я кляў яе і ёй маліўся шчыра.
Уцёкшы ад яе, шукаў – ізноў.
– Нашто мяне ў палон свой заманіла?
– Цябе ніхто ня гнаў. Ты сам пайшоў.

Animation
Creative
Your Criteria
Excepteur sint occaecat cupidatat non proident, sunt in culpa qui officia deserunt mollit anim id est laborum.
Very Good