“Дарэшты”. Алесь Разанаў

У левую руку мне даюць паразу,
Але ў правую, я паспяваю ўзяць перамогу,
Тады ў правую руку мне даюць радасць,
Але я працягваю левую руку і бяру скрусу.
І ў мяне пытаюць: хто ты?
І хочуць спыніць,
Я не адказваю, і не спыняюся
І з засяроджанаю душой.
Я намацваю крохкую лінію сэрца,
Па якой мушу ісці дарэшты.

Category: Вершы