“Я хачу цалаваць цябе ў запясьце”. Ірына Агеева

Я хачу
цалаваць цябе ў запясьце,
прыклаўшы максімум
сяброўства,
павагі,
сьціпласьці.
Дрыготкімі напалоханымі рукамі
Лавіць твае засмучаныя плечы.
Захапляцца тым у табе,
Што ў іншых
Ніколі не падабалася.
І па-майстэрску прыкідвацца,
Што абавязкова пабачымся заўтра.
Шкада,
Што мы ня бачыліся і сёньня