“Уранні”. Наталля Галавач-Бондар

Прачынаюся лёгка, ад вуснаў тваіх,
Абуджаюць, што ціхім крананнем,
І смакую гаючае зелле я з іх,
Гэтым сонным кастрычніцкім раннем.
Называеш мяне, неўцямным дзяўчом,
Ды і праўды я розум губляю,
Але ціха цалуеш з радзімкай плячо,
Што ў жмуркі з табою гуляю.
Неўпрыкместкі сганіш пад прасціну рукой,
Лёгкім шоўкам прыляжыш на грудзі,
Я не ведаю, тое было ўжо са мной,
Ці можа яшчэ толькі будзе…

Category: Вершы