«Твае вочы, як неба, сінія». Наста Кудасава

Твае вочы, як неба, сінія –
На зямлі мой прытулак адзіны.
Твае вочы – і скон, і скінія –
І пагібель мая і сьвятыня.

Ты спыніўся ў маёй бяссоньніцы
Скрыжаваньнем усіх вымярэньняў.
У жыцьця аднастайнай хроніцы
Ты падзея мая і падзеньне.

Rating

Creative
Effect
Animation
At vero eos et accusamus et iusto odio dignissimos ducimus qui blanditiis praesentium voluptatum.
Very Good