«Спартанцы збіраліся на вайну…» Рыгор Барадулін

Спартанцы зьбiралiся на вайну —
Вайстрылi мечы,
Прымервалi латы.
З уciмi стаў у шарэнгу адну
Спартанец нягеглы,
Падсьлепаваты.
— Куды ты, нашто ты
Такi на вайне? —
Спытаўся нехта.
Нябога прызнаўся:
— Як iншай карысьцi няма —
Аб мяне
Варожы затупiцца меч
Прынамсі…
I ў днi,
Калi душы падпальвае змрок,
Калi цяжарнее
Жахам калосьсе,
Прымаюць сьмерць
I паэт, i прарок,
Каб меней
У ворага куль засталося!

Admin Review

Creative
Visual Effect
Animation
Sed ut perspiciatis unde omnis iste natus error sit voluptatem accusantium doloremque laudantium.
Very Good