ПАЎЛІНКА

Аблокі чорных туманоў
Дамоў дарогу засьцілалі.
Зьвінела тысячай званоў
Імжа ля аўтамагістралі.

Набат пра ростань галасіў,
Адчайна біўся… Шкло зьвінела…
Якога Бога ён прасіў?
Куды шпурляў свой кліч збалелы?

Адкуль пачуў маю тугу
Халодным сэрцам прыдарожным?
А мо такое чуе кожны?

Selezneva&Markuts Band — Паўлінка (верш Сяржука Сокалава-Воюша)

Блог | 0 Comments