“Разбой. Вайна і зноў вайна…” Уладзімір Някляеў

Разбой. Вайна і зноў вайна.
Хапіла і крыві, і болю.
Усё было — чаго ўжо болей?
Скажы, у чым твая віна,
Адкрый, у чым віны прычына,
Мая самотная Айчына?

Ці сапраўды руіны ў Крэве —
Адзін дзірван, пясок пусты,
I праўда, што на Божым дрэве
Ад дзічкі прыжылася ты?