“Радок бяззбройны і бясспрэчны…” Уладзімір Караткевіч

Радок бяззбройны і бясспрэчны
Слабым — адзіна верны шчыт.
І не знікаць паэтам вечна,
У вечнай песні жывучы.

Калі пайду з юдолі гора,
Не скончыўшы найлепшы сказ,
То божы свет мяне паўторыць,
Як паўтараў ужо няраз.

Як моры, зоры і азёры,
Якія ў вечнасць забяру.
Свет шчодры.
Свет мяне паўторыць…
Ну, а не свет,
дык Беларусь. —
Мне — досыць…

Category: Вершы