Пошук прасторы. Эцюд першы — Юлія Патоцкая

З чалавекам адбываецца тое самае, што і з дрэвам. Чым больш ён імкнецца ўгору, да святла, тым мацней карані яго імкнуцца ў глыбіню зямлі, уніз, у змрок — у зло.

Пошук прасторы. Эцюд першы - Юлія Патоцкая. Perception of space. Etude one - Yuliya Patotskaya

Пошук прасторы. Эцюд першы — Юлія Патоцкая. Perception of space. Etude one — Yuliya Patotskaya

(…) «Самотна стаіць на гары гэта дрэва, высока ўзнялося яно над чалавекам і над зверам.

І калі б яно загаварыла, не знайшлося б нікога, хто зразумеў бы яго, — так вынёсла яно вырасла.

І вось яно чакае і чакае, — а чаго яно чакае? Так блізка ссуседзілася яно з хмарамі: ці не чакае яно першай маланкі?»

(…) Ты яшчэ не свабодны — ты толькі шукаеш свабоды. Стамілі цябе твае пошукі і забралі твой сон.

Ты імкнешся ў свабодную вышыню, зорак прагне твая душа. Але і благія твае памкненні прагнуць свабоды.

Твае дзікія сабакі рвуцца на волю; яны брэшуць ад радасці ў сваіх падзямеллях, пакуль твой дух імкнецца разбурыць усе вязніцы.

Ты сам яшчэ вязень, прагны свабоды: мудрая душа ў такіх вязняў, але разам з тым падступная і нядобрая.

Свабодны духам павінен ачысціцца. Бо ў ім яшчэ шмат астрожнага змроку і цвілі — вока яго павінна ачысціцца.

Так, я ведаю небяспеку табе. Але заклінаю цябе сваёй любоўю і надзеяй: не адкідай сваёй любові і надзеі!

Высакародна ты любіш пакуль што, і высакародна любяць цябе, а твае нелюбы злосна зіркаюць табе ў плечы. Ведай, што высакародны ўсім папярок дарогі.

«Добрым» таксама ён заважае; калі ж яны яго называюць добрым, дык гэтым самым хочуць прыняць яго з дарогі.

Высакародны хоча стварыць новае і новую цноту. Добры хоча захаваць старое, каб яно заставалася цэлае.

Але не ў тым небяспека высакароднаму, што ён зробіцца добры, а што знахабіцца, зробіцца перасмешнікам і знішчальнікам.

Я ведаў высакародных, якія страцілі сваю найвышэйшую надзею. І вось цяпер яны ўзводзяць паклёпы на ўсе высокія памкненні.

Пошук прасторы. Эцюд першы - Юлія Патоцкая. Perception of space. Etude one - Yuliya Patotskaya

Пошук прасторы. Эцюд першы — Юлія Патоцкая. Perception of space. Etude one — Yuliya Patotskaya

І вось цяпер яны жывуць, зрываюць без сораму кароткія ўцехі і ставяць перад сабою мізэрныя мэты — не больш як на дзень выстарчае гэтых мэтаў.

«Дух — таксама салодкі шал» — так кажуць яны. І разбіліся крылы ў іх духу, і цяпер ён поўзае ўсюды і апаганьвае ўсё, што грызе.

Калісьці яны мерыліся стаць героямі, сёння яны ласуны. Сёння смутак і жудасць — ім за герояў.

Але любоўю сваёй і надзеяй заклінаю цябе: хавай героя ў сваёй душы! Як святыню хавай сваю найвышэйшую надзею!»

Фрыдрых Ніцшэ

“Так сказаў Заратустра”

Пошук прасторы. Эцюд першы — Юлія Патоцкая