“Купалінка”. Беларуская народная песня

— Купалінка-купалінка,
Цёмная ночка…
Цёмная ночка, дзе ж твая дочка?

— Мая дочка у садочку
Ружу, ружу поліць,
Ружу, ружу поліць,
Белы ручкі коліць.

Кветачкі рвець, кветачкі рвець,
Вяночкі звівае,
Вяночкі звівае,
Слёзкі пралівае.

— Купалінка-купалінка,
Цёмная ночка…
Цёмная ночка, дзе ж твая дочка?