“Каметы”. Стася Дзічка

Каметы ляцелі па небе, Я трымала ў руцэ маланку У сцёртых ад малітваў далонях Халодным кастрычніцкім ранкам. Ад стамлення трасліся калені, Ад гукання асіплы голас, На вятры размяталіся косы… Я апошні ў полі колас! Я кідала ў неба маланку, Каб яна грукатнула дажджамі, Каб глеба братоў нарадзіла, Якіх не пасекчы сярпамі. Такіх самых як я, нават лепей, Людзей мужных, свядомых з мрояй, Працавітых, адважных, моцных — Беларускіх новых герояў!