“Калі ў вачох цямнее”. Наста Манцэвіч

Калі ў вачох цямнее,
мне хочацца проста ўкленчыць:
«О Божа, хачу да мамы!
да таты хачу на плечы…»
каб апынуцца ў дзяцінстве,
як колісь —
хавацца ў шафе
сярод кажухоў і шапак,
цукеркі цягаць з буфета
ды красці ў суседа слівы

…і быць маленькім і лёгкім,
і, ёб вашу маць,
Шчаслівым.