“Хто сказаў “І я з народам”. Алесь Гарун

Хто сказаў: «І я з народам»,
Хто зь ім поплеч стаў, як з братам,
Хто пайшоў зь ім роўным ходам
К роўным зыскам, к роўным стратам,—
З тым і я. Няхай жа ліча,
Будзе трэба – хай пакліча.

Хто ж сказаў, а потым здрадзіў,
Хто пайшоў, а потым кінуў,
Хто ў душы сумленьне згладзіў,
Ў кім апошні сорам згінуў,—
Хай дрыжыць. У дзень прысуду,
Ў страшны дзень, я сьведчыць буду!