“Дзед”. Максім Багдановіч

Так цёпла цэлы дзень было,
Што дзед — i той сьцягнуся зь печы,
Ля рэчкi сеў, дзе больш пякло,
I грэў пад старай сьвiткай плечы.

Сiнеўся бор, цякла вада,
Скрозь пахла мёдам i травою…
А дзеду нат i не шкада,
Што хутка будзе ён зямлёю.