“Беларуска”. Ларыса Генiюш

Калi цябе, мiлы, Краiна паклiча
за родны змагацца парог,
то суму ня будзе ў мяне на аблiчы,
нi страху ня будзе ў грудзёх.

Дзявочае сэрца ў хвiлiне так важнай
нiколi тады ня здрыгне,
а буду ня меньш за цябе я адважнай,
каб сiлы дадацi табе.

Бо сэрца дзяўчыны пад кужалем тонкiм,
як i сэрца найлепшых сыноў,
гарыць то-ж каханьнем для роднай старонкi
i спадчыны нашых дзядоў.

Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакiрую,
каня накармлю, напаю,-
i так абаронiм, засеем, збудуем
Беларусь дарагую сваю.

Бо гэтак, як стрэльбы i кулi як звонкай,
як сiняе сталi мяча,
заўсёды патрэбна для нашай старонкi
адважных хлапцоў i дзяўчат.

Category: Вершы