“Апошні вырай быццам рай…” Ірына Агеева

Апошні вырай быццам рай,
Бяз шуму й глянцу.
Ты мне, бязглуздаму, парай,
Як не баяцца.
Не саступіць, не адысьці,
Не выць ад ранаў.
І не баяцца ў вечнасьці
Спачыць нірванай
Ты навучы мяне, а я
У вочы сьмерці
Змагу глядзець адчайна, як
Паўстанец Вецер.
Калі ж ізноўку неспадзеў
Мне стане блага,
Пачнеш вучыць ЛЮБІЦЬ ЖЫЦЬЦЁ,
Як Выліваха.

Category: Вершы