“Абсяг” Алесь Разанаў

Дакуль дасягае мой слых і зрок,
Датуль мой абсяг,
Ён маё прадаўжэнне,
Мой поступ, мая заваёва.
Я вынаходжу ўсё больш магутныя тэлескопы,
Усё больш чуйныя гукапрыёмнікі,
Я ўвесь час пашыраю свой абсяг,
Ён ужо займае не толькі зямлю,
Але велізарныя галактыкі і сусветы.
Аднак часам, я чую, як каля майго абсягу перагаворваюцца галасы,
Небарака, ён усё яшчэ на месцы,
Ён усё яшчэ ніяк не можа пераступіць свой абсяг.

Category: Вершы