Шлях сэрца — Юлія Патоцкая

Шлях сэрца | Юлія Патоцкая

 

Любы шлях – толькі адзін з мільёна магчымых шляхоў. Таму воін заўсёды павінен памятаць, што шлях – гэта толькі шлях; калі ён адчувае, што гэта яму не да душы, ён павінен спыніць яго любой цаной. Любы шлях – гэта толькі шлях, і нішто не перашкодзіць воіну спыніць яго, калі зрабіць гэта патрабуе яго сэрца.

Ягонае рашэнне павінна быць свабодным ад страху і ганарлівасці. На любы шлях трэба глядзець прама і без ваганняў. Воін выпрабоўвае яго столькі разоў, колькі знаходзіць патрэбным. Потым ён задае сабе, і толькі сабе, адно пытанне: ці мае гэты шлях сэрца?

Усе шляхі аднолькавыя: яны вядуць у нікуды. Ці мае гэты шлях сэрца? Калі мае, то гэта добры шлях; калі не, то ад яго няма ніякага толку. Абодва шляхі вядуць у нікуды, але адзін шлях робіць вандроўку радаснай: колькі ні падарожнічаеш – ты і твой шлях непадзельныя. Другі шлях прымушае цябе праклінаць сваё жыццё. Адзін шлях дае табе сілы, а другі знішчае цябе.

Кожны ідзе сваім шляхам. Але ўсе дарогі ўсё роўна ідуць у нікуды. Значыць, увесь сэнс у самой дарозе, як па ёй ісці. Калі ідзеш з задавальненнем, значыць, гэта твая дарога. Калі табе дрэнна – у любы момант можаш сысці з яе, як бы далёка ты ні зайшоў. І гэта будзе правільна.

Шлях без сэрца ніколі не будзе правільным. Ужо для таго, каб на яго выйсці даводзіцца цяжка працаваць. Насуперак, шлях, які мае сэрца, заўсёды лёгкі; каб яго палюбіць, не трэба асаблівых намаганняў.

Чалавек ведаў жыве дзеяннем, а не думкай пра дзеянне. Ён абірае шлях сэрца і ідзе па гэтым шляху.

Бяда ў тым, што ніхто не задае сабе гэтае пытанне; зазвычай чалавек запозна разумее, што абраў шлях без сэрца, калі ўжо стаіць на краі пагібелі. У гэтым пункце вельмі нямногія маюць сілы пакінуць сваю скіраванасць і адысці.

Жыццё – маленькі шпацыр, які мы пачынаем зараз, жыццё само па сабе дастатковае, само сябе тлумачыць і запаўняе.

К. Кастанэда

«Вучэнне Дона Хуана»

Шлях сэрца — Юлія Патоцкая

Litara-Art, Арт + Верш, Мастацтва | 0 Comments