“1863…” Юры Літвін

Прачынайся! Браток Беларус!
зноў Радзіма зняслаўлена, ў кратах,
зноў Хрыста прыбіваюць на крыж,
чорны страх пасяліўся ў хатах!
Мы па першаму снегу ідзем,
і чырвоным па беламу льецца,
з намі Бог і Анел, і Свабода!
Беларусь! Як баліць маё сэрца.
Падымайся! Браток Беларус!
супраць цемры, што балем кіруе
і па душах знявечаных, лёсах,
карагоды вядзе, ды танцуе.
Мы па першаму снегу ідзем
і чырвоным па беламу льецца,
з намі Бог і Анел, і Свабода!
Беларусь! Як баліць маё сэрца.
Ты паўстань! Мой браток Беларус!
сэрца меч агалі свой без страху,
вынішчай гэты чортаў хаўрус –
вольны ты! – Не кладзіся на плаху.
Мы па беламу снегу ідзем,
пад свінцовым дажджом паміраем,
з намі Бог і Анел, і Свабода,
ды лунае наш сцяг па-над Краем!
Чытаць цалкам: http://www.vershy.ru/content/1863